Автор
КАСПЕРОВИЧ ГАЛИНА
доктор історичних наук, доцент, провідний науковий співробітник відділу народознавства Центру дослідження білоруської культури, мови та літератури НАН Білорусі
СУЧАСНЫЯ СЕЛЬСКІЯ ПАСЯЛЕННІ І ЖЫЛЛЁ БЕЛАРУСАЎ (КАНЕЦ ХХ – ПАЧАТАК XXI СТ.)
Анотація
У артыкуле аналізуюцца змены ў сельскіх пасяленнях і жыллі беларусаў у канцы ХХ – пачатку XXI ст. Кароткі аналіз генезіса і гістарычнага развіцця асноўных тыпаў пасяленняў даў магчымасць прасачыць захаванне, пераемнасць базавых элементаў матэрыяльнай культуры беларускага народа. Асноўная ўвага надаецца разгляду сучасных сельскіх паселішчаў (іх размяшчэнне, памеры, групоўка па колькасці насельніцтва, планіроўка).
Разглядаюцца новыя тыпы пасяленняў: аграгарадкі (статус аграгарадкоў атрымалі каля 1500 сельскіх пасяленняў), аграсядзібы (у краіне дзейнічае 2263 аграсядзібы, іх штогод наведваюць звыш 300 тыс. турыстаў), радавыя сядзібы (налічваецца каля 500 сем’яў, якія ствараюць радавыя сядзібы), фермерскія сядзібы, экапаселішчы, іх уплыў на развіццё этнакультурных працэсаў.
Адзначаецца, што важнейшым прынцыпам планіровачнай арганізацыі сельскага населенага пункта з’яўляецца функцыянальнае заніраванне тэрыторыі, якая ўключае дзве асноўныя зоны: селіцебную і вытворчую. Як правіла, у цэнтры аграгарадкоў размяшчаюцца адміністрацыйныя будынкі, адукацыйныя, культурныя і лячэбныя ўстановы, гандлёвыя комплексы, культавыя збудаванні. Важнае месца ў дзяржаўнай палітыцы па добраўпарадкаванню вясковых пасяленняў адводзіцца сацыяльнай сферы, у тым ліку будаўніцтву жылля (так, у сельскіх населеных пунктах у 2015 г. пабудавана 1511,1 тыс. м2 жылля, 5,3 кватэры на 1000 чалавек насельніцтва). Забудова ажыццяўляецца пераважна дамамі-сядзібамі з абавязковымі гаспадарчымі і дапаможнымі памяшканнямі, участкамі зямлі з забеспячэннем іх інжынернай інфраструктурай (газа-, вода-, энергазабеспячэнне). Вытворчыя будынкі аграпрамысловых комплексаў размяшчаюцца за межамі паселішчаў. У вытворчай зоне праводзяцца работы па рэканструкцыі і мадэрнізацыі дзеючых, будаўніцтву новых аб’ектаў аграпрамысловага комплексу.
Паказаны змены ў жыллёвым будаўніцтве (яго асобных частках), у выкарыстанні будаўнічых матэрыялаў і канструкцый, ва ўпрыгожанні, добраўпарадкаванні жылля, афармленні прысядзібных участкаў (выкарыстанне элементаў ландшафтнага дызайну і малых архітэктурных форм), асаблівасці інтэр’еру. На матэрыялах анкетнага даследавання выяўляецца стаўленне насельніцтва да новага сельскага будаўніцтва.
Ключавыя словы
паселішчы, тыпы паселішчаў, аграгарадкі, радавыя сядзібы, аграэкасядзібы, рассяленне, жыллё, асаблівасці інтэр’еру.
Літаратура
- Беларускае народнае жыллё / [Э. Р. Сабаленка і інш.] ; рэд. В. К. Бандарчык. Мінск : Навука і тэхніка, 1973. 125 с.
- Беларусы. Т. 2 : Дойлідства / [А. І. Лакотка]. Мінск : Тэхналогія, 1997. 389 с.
- Государственная программа возрождения и развития села на 2005–2010 годы. Минск : Беларусь, 2005. – 94 с.
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. Минск : Изд-во БГУ, 1974. 448 с.
- Касперович Г. И. Традиции в поселениях, жилищной и хозяйственной застройке. Кто живет в Беларуси /А. Вл. Гурко [и др.]. Минск : Беларус. навука, 2012. С. 48–61.
- Крылова Е. В роду не без поместья. Мінская праўда. 2017. 18 ліпеня. С. 1, 9.
- Лемцюгова В. П. Тапонімы распавядаюць: навукова-папулярныя эцюды. Мінск : Літаратура і мастацтва, 2008. 416 с.
- Локотко А. И. Белорусское народное зодчество XIX–ХХ в. Мінск : Навука і тэхніка, 1991. 286 с.
- Локотко А. И. Поселения, постройки, архитектурные традиции. Белорусы. Москва : Наука, 1998. С. 223–287.
- Малков И. И. Архитектура белорусского села: традиции, современное состояние. Перспективы. Гомель : Бел ГУТ, 2016. 146 с.
- Малков И. И. Архитектурно-планировочная структура агрогородков – отражение преемственности традиций и новых социально-экономических условий. Вестник Брестского государственного технического университета. 2008. № 1. С. 15–19.
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобл. : нармат. давед. / І. А. Гапоненка і інш. ; пад рэд. В. П. Лемцюговай. Мінск : Тэхналогія, 2010. 319 с.
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцеб вобл. : нармат. давед. / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова ; пад рэд. В. П. Лемцюговай. Мінск : Тэхналогія, 2009. 669 с.
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомел. вобл. : нармат. давед. / Н. А. Багамольнікава [і інш.] ; пад агул. рэд. В. П. Лемцюговай. Мінск : Тэхналогія, 2006. 382 с.
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзен. вобл. : нармат. давед. / І. А. Гапоненка, В. П. Лемцюгова, Л. Л. Янушкевіч і інш. ; пад рэд. В. П. Лемцюговай. Мінск : Тэхналогія, 2004. 471 с.
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магіл. вобл. : нармат. давед. / І. А. Гапоненка, В. П. Лемцюгова, І. М. Шаруха і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. Мінск : Тэхналогія, 2007. 407 с.
- Назва населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мін. вобл. : нармат. давед. / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. Мінск : Тэхналогія, 2003. 605 с.
- Перспективы развития новых технологий и подготовка инженерных кадров Республики Беларусь: сборник трудов XVIмеждународного научно-методического семинара / под общ. ред. П. С. Пойты, В. В. Тура. Брест : БрГТУ, 2009. Ч. 1. 300 с.
- Прыказкі і прымаўкі ў дзвюх кнігах. Кн. 1. / рэд. А. С. Фядосік. Мінск : Навука і тэхніка, 1976. 560 с.
- Сельское хозяйство Республики Беларусь : стат. сборник. Минск, 2016. 229 с.
- Сергачев С.А. Народное зодчество Беларуси / С. А. Сергачев. Минск : Беларуская энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2015. 559 с.
- Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2016. Минск, 2016. 518 с.
- Шило И. Н. Интеллектуальные технологии в агропромышленном комплексе / И. Н. Шило, Н. К. Толочко, Н. Н. Романюк, С. О. Нукешев. Минск : БГАТУ, 2016. 336 с.